wd wp Пошук:

Бурштынавая кіслата

Бурштынавая кіслата (бутандыявая кіслата, этан-1,2-дыкарбонавая кіслата) НООС-СН2-СН2-СООН  — двухасноўная лімітавая карбонавая кіслата. Бясколерныя крышталі, растваральныя ў вадзе і спірце. Змяшчаецца ў невялікіх колькасцях ў многіх раслінах, бурштыне. Стымулюе рост і павышае ўраджай раслін, паскарае развіццё кукурузы. У прамысловасці бурштынавую кіслату атрымліваюць галоўным чынам гідрыаваннем малеінавага ангідрыду.

Упершыню атрымана ў XVII стагоддзі перагонкай бурштыну. Солі і эфіры бурштынавай кіслаты называюцца сукцынатамі (лац. succinum — бурштын).

Смяротныя дозы (LD50): аральна — 2,26 г / кг (пацукі), нутравенна — 1,4 г / кг (мышы).

Зноскі

  1. бурштынавая кіслата: фізічныя і хімічныя ўласцівасці
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Бурштын
Катэгорыя·Метабалізм
Катэгорыя·Двухасноўныя лімітавыя карбонавыя кіслоты