wd wp Пошук:

Бурханудзін Рабані

Бурханудзін Рабані (1940, Файзабад, правінцыя Бадахшан — 20 верасня 2011) — прэзідэнт Афганістана з 1992 па 2001 год. Рэальна не валодаў прэзідэнцкімі паўнамоцтвамі пасля ўзяцця Кабула талібамі ў 1996 годзе, аднак прызнаваўся міжнароднай супольнасцю як легітымны прэзідэнт Афганістана. Быў Старшынёй Вышэйшага Савета Міру Афганістана. Навучаўся ў рэлігійнай школе Абу-Ханіфія, затым на тэалагічным факультэце Кабульскага ўніверсітэта, вучыўся ісламскай філасофіі ў Егіпце ва ўніверсітэце Аль-Азхар. З 1963 года прафесар Кабульскага ўніверсітэта, дзе выкладаў ісламскае права. Вярнуўся ў Афганістан у 1968 годзе.

Зноскі

  1. http://www.bbc.co.uk/news/world-south-asia-14985779
  2. Burhanuddin Rabbani // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Burhanuddin Rabbani // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1028171862 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. https://www.theguardian.com/world/gallery/2011/sep/23/funeral-burhanuddin-rabbani-kabul-pictures
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Афганістане
Катэгорыя·Прэзідэнты Афганістана
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ісмаілі Самані
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 20 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Кабуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1940 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 2011 годзе