Бурсіт (ад познелац.: bursa — сумка) — запаленне слізістых сумак пераважна ў галіне суставаў. Часцей за ўсё ўзнікае ў плечавых суставах, радзей — у лакцявых, каленных, сцёгнавых і ў сінавіяльнай сумцы паміж ахілавым сухажыллем і пяткавай косткай.
Бурсіты па клінічнаму цячэнню могуць быць вострымі, падвострыми, хранічнымі, рэдыцывіруючымі; па характары ўзбуджальніка — неспецыфічнымі або спецыфічнымі (ганарэйныя, бруцэлёзныя, сухотныя, сіфілітычныя); па характары эксудата — сярознымі, гнойнымі або гемарагічнымі.
Прычынамі бурсітаў могуць быць траўмы, частыя паўторныя механічныя раздражненні, інфекцыі і дыятэз, але нярэдка ён развіваецца без усялякіх бачных падстаў.
Для лячэння бурсітаў могуць прымяняцца кампрэсы, лёд, супрацьзапаленчыя і абязбольвальныя прэпараты, корцікастэроіды, антыбіётыкі, рэжым спакою. У шэрагу выпадкаў паказана хірургічнае ўмяшанне з мэтай выкрыцця гнойника.