wd wp Пошук:

Бурдж аль-Араб

Бурдж аль-Араб (араб. برج العرب‎‎ літаральна «Арабская Вежа») — раскошны гатэль у Дубаі, самым буйным горадзе Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. Будынак стаіць ля мора на адлегласці 280 метраў ад берага на штучным востраве, злучаным з зямлёй пры дапамозе моста. Маючы вышыню 321 метр, быў самым высокім гатэлем у свеце, пакуль не з’явіўся іншы дубайскі гатэль — Вежа Ружы — вышынёй 333 метра, які адкрыўся ў красавіку 2008 года.

Будаўніцтва гатэля пачалося ў 1994 годзе, для наведвальнікаў ён адкрыўся 1 снежня 1999 года. Гатэль быў пабудаваны ў выглядзе ветразя доу, арабскага судна. Бліжэй да верху знаходзіцца верталётная пляцоўка, а з іншага боку — рэстаран «Аль-Мунтаха» (араб. ‎‎ Найвышэйшы), абодва падтрымліваюцца кансольнымі бэлькамі.

Гл. таксама

Зноскі

  1. archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. 1 2 http://www.skyscrapercenter.com/building/rembrandt-tower/402 Праверана 12 лістапада 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Звышвысокія будынкі
Катэгорыя·Небаскробы вышынёй ад 300 да 349 метраў
Катэгорыя·Штучныя астравы
Катэгорыя·Небаскробы Дубая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні паводле алфавіта
Катэгорыя·Вышынныя збудаванні без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Гасцініцы ААЭ