wd wp Пошук:

Бурая іржа жыта

Бурая іржа жыта, Лісцевая іржа жыта[1] — захворванне, выкліканае грыбам віду Puccinia recondita.

Апісанне

Захворванне пашкоджвае ўсходы і лісце раслін. На іх з’яўляюцца шматлікія круглыя або падоўжаныя ржава-бурыя або цагельна-чырвоныя урэдапустулы. Ва урэда- і тэлейстастадыях грыб паразітуе толькі на жыце, ацыдыяльную стадыю праходзіць на крывацвеце палявым і пакрыўцы лекавым, зімуе ў стадыі урэдапустул на пасевах азімага жыта.

Зноскі

  1. Іржа раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 417

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Грыбковыя захворванні раслін
Катэгорыя·Захворванні жыта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара