wd wp Пошук:

Бурая гіена

Бурая гіена (Hyaena brunnea) — драпежная жывёла сямейства гіенавых.

Апісанне

Даўжыня цела 110—125 см, хваста 25—30 см; маса дарослых асобін 40—55 кг, вышыня ў карку 71—88 см. Вушы вялікія, завостраныя. Адрозніваецца доўгай, грубай грываю, бурага колеру, якая звісае са спіны да бакоў.

Пашырэнне

Жыве ў пустыннай зоне на поўдні Афрыкі.

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без NCBI
Катэгорыя·Гіенавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта