Буразубка звычайная (Sorex araneus) — млекакормячая жывёла сямейства землярыйкавых.
Даўжыня цела 6—8, хваста 3—5 см.
Трапляецца ў мяшаных лясах, на мохавых балотах, у прыбярэжных зарасніках, зімой — у гумнах, буртах бульбы. Корміцца насякомымі, чарвямі, насеннем дрэў.
Размнажаецца некалькі разоў за год. У прыплодзе 2—10 дзіцянят.