wd wp Пошук:

Бульбаш

Бульба́ш, мн. лік бульбашы́ — іранічная мянушка беларусаў у расіян.

Паходжанне мянушкі «бульбаш» звязваюць з тым, што ў харчаванні, культуры і сельскай гаспадарцы беларусаў бульба традыцыйна адыгрывае вялікую ролю[1]. Беларусь уваходзіць у дзесятку лідараў па вытворчасці бульбы, а па вырошчванню бульбы на душу насельніцтва займае першае месца[2].

Ёсць аднак і іншыя версіі паходжання мянушкі «бульбаш». Прыхільнікі альтэрнатыўных версій лічаць, што вытлумачэнне паходжання мянушкі ад наяўнасці ў рацыёне беларусаў страў з бульбы беспадстаўнае. Яны лічаць, што мянушка з’явілася з боку Маскоўскага патрыярхату ў XVIII стагоддзі[3].

Іншы раз мянушка можа ўтрымліваць намёк на нізкае сацыяльнае паходжанне і маёмасны статус чалавека. Таму можа востра ўспрымацца некаторымі беларусамі з вёсак і мястэчак, а таксама інтэлігенцыяй. У сувязі з тым, што мянушка адмоўна ўспрымаецца некаторай часткай беларускага грамадства, у апошні час прадпрымаліся спробы дабіцца забароны на выкарыстанне вытворцамі мянушкі «Бульбаш» («Бульбашъ») у якасці гандлёвай маркі прадукцыі (напрыклад, гарэлкі)[4]. У суседніх з Беларуссю краінах можа ўспрымацца як зняважлівая мянушка беларусаў (напрыклад, у Расіі).

Саманазваю беларусаў мянушка «бульбаш» не з’яўляецца. У той жа час яна больш памяркоўна ўспрымаецца і ўжываецца ў адносінах да сябе урбанізаванымі беларусамі, беларускаю дыяспарай, а таксама тымі, хто актыўна водзіцца з прадстаўнікамі многіх нацыяльнасцей[Крыніца?]. У гэтым выпадку мянушка мае лёгкае самаіранічнае адценне і ўжываецца ў кантэксце непатрабавальнасці да ежы, адзежы, умоў пражывання і г. д[Крыніца?].

Зноскі

  1. Тадэвуш Навагродскі. На стале беларуса // Беларуская думка. — 2009. — № 9. — С. 102-105.
  2. Остапович, И. Кто «бульбаш»? Архівавана 24 лютага 2009.. — «АиФ в Белоруссии», № 21 (365) от 23 мая 2007 года. (руск.)
  3. История имперских отношений: беларусы и русские, 1772—1991 гг. (Научно-популярное издание) / Составитель Тарас Анатолий Ефимович. — Минск: А. Н. Вараксин, 2008. — С. 61—62. — ISBN 978-985-6822-76-9.
  4. Жыхар Віцебска заклікае пакараць вытворцаў гарэлкі «Бульбаш» Архівавана 16 снежня 2013. //nashaniva.by
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы са сцвярджэннямі без крыніц
Катэгорыя·Беларусы
Катэгорыя·Нацыянальныя мянушкі