wd wp Пошук:

Букаву

Бука́вугорад ва ўсходняй частцы Дэмакратычнай Рэспублікі Конга, адміністрацыйны цэнтр правінцыі Паўднёвае Ківу, порт на паўднёвым беразе возера Ківу.

Горад з’яўляецца буйным гандлёвым цэнтрам і вузлом аўтамабільных дарог, звязваючых Дэмакратычную Рэспубліку Конга з дзяржавамі Усходняй Афрыкі. Насельніцтва горада ў 1979 годзе налічвала каля 181 000[1] чал. У горадзе дзейнічаюць прадпрыемствы металаапрацоўчай, хімічнай і харчовай прамысловасці, міжнародны аэрапорт.

Навука і адукацыя

У горадзе дзейнічаюць Інстытут навуковых даследаванняў Цэнтральнай Афрыкі, Інстытут горнай справы, Інстытут агранамічных і медыцынскіх даследаванняў і іншыя навучальныя і навуковыя ўстановы[1].

У напрамку на паўночны захад ад Букаву знаходзіцца нацыянальны парк Кахуз-Біега[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Африка: энциклопедический справочник. Т. 1. А—К / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1986. — С. 372. — 672 с. с илл.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва
Катэгорыя·Гарады Дэмакратычнай Рэспублікі Конга