wd wp Пошук:

Буйніцкі манастыр Святога Духа

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Святадухаўскі манастыр. Буйніцкі Святадухаўскі манастыр — манастыр, які існаваў y 16331918 гг. каля мястэчка Буйнічы пад Магілёвам на правым беразе Дняпра. Будынкі не захаваліся.

Гісторыя

Мужчынскі манастыр

Заснавальнік манастыра — Багдан Статкевіч. Гравюра з партрэта, знойдзенага ў Аршанскім Куцеінскім манастыры

Заснаваны як мужчынскі манастыр Багданам Статкевічам і яго жонкай Аленай (Саламярэцкай). Паводле статутных правіл арыентаваўся на Віленскі манастыр Святога Духа. Належаў да групы праваслаўных манастыроў, пабудаваных з мэтай процідзеяння рашэнням Брэсцкай уніі 1596 года. Наглядаў за манастыром куцеінскі ігумен Іаіль Труцэвіч. Існуе шэраг каралеўскіх грамат y абарону манастыра ад замахаў суседзяў на валоданне зямельнай уласнасцю. За агітацыйныя дзеянні сярод насельніцтва на вернасць каралю Яну ІІ Казіміру ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў буйніцкія манахі атрымалі прывілей на млын. У 1708 годзе ў час Паўночнай вайны 1700—1721 гадоў манастыр цалкам разбураны шведамі, але хутка адбудаваны.

Жаночы манастыр

З 1835 года ператвораны ў жаночы, з 1896 года пры ім працавала 2-класная жаночая школа, з 1891 — епархіяльны свечачны завод. У 1908 годзе ў манастыры 18 двароў, 118 насельнікаў.

У 1919 годзе ўладанні манастыра былі перададзены рабочаму кааператыву, але манастыр працягнуў сваё існаванне. У 1928 годзе ў ім жыў Серафім (Самайловіч). Канчаткова манастыр быў зачынены ў 1929/1930 гадах. У гады нямецкай акупацыі набажэнствы былі часова адноўлены. Пасля вайны ў памяшканнях манастыра былі створаны збожжасховішчы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Праваслаўныя манастыры Беларусі
Катэгорыя·Буйнічы
Катэгорыя·З’явіліся ў 1633 годзе
Катэгорыя·Іншыя значэнні: старонка не існуе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Магілёўскага раёна
Катэгорыя·Манастыры паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Зніклі ў 1918 годзе
Катэгорыя·Колішнія манастыры Беларусі