wd wp Пошук:

Будыйская эканоміка

Будыйская эканоміка ўяўляе з сябе набор эканамічных “Эканамичная навука)”) прынцыпаў, часткова натхнёных будыйскімі вераваннямі.

Асноўныя рысы

Будыйская эканоміка заклікае людзей выконваць сваю працу для забеспячэння развіцця чалавечага патэнцыялу. Тэрмін быў уведзены ў 1955 годзе англійскім эканамістам Эрнстам Фрыдрыхам Шумахерам, калі ён знаходзіўся ў Бірме ў якасці кансультанта прэм’ер-міністра У Ну, і стаў выкарыстоўвацца паслядоўнікамі Шумахера і тхеравады. У 1966 годзе Шумахер упершыню публікуе сваю працу «Будыйская эканоміка» ў кнізе «Asia: A Handbook», якая пазней была перавыдана ў зборы 1973 года «Малое выдатнае: эканоміка, у якой людзі маюць значэнне» been.

Будыйская эканоміка ідзе па будыйскаму прынцыпу мінімізацыі пакут. Па думцы вянгерскага даследніка Ласла Жалнаі, «Будыйская эканоміка засяроджана на вызваленні душы. Яна кідае выклік асноўным прынцыпам заходняй эканомікі, (I) максімізацыі прыбытку, (II) культываванні жадання, (III), развіцця рынкаў, (IV) інструментальнага выкарыстання свету, і (V) эгаістычных зацікаўленасцей.

Будыйская эканоміка прапануе альтэрнатыўныя прынцыпы, такія як (I) звядзення да мінімуму пакут, (II) спрашчэнне жаданняў, (III) адмова ад гвалту, (IV) сапраўдная дапамога, і (V) шчодрасць»[1].

Для будыйскага эканаміста спажыванне не мэта, але сродак, а паказнікам роўня жыцця з’яўляецца максімальны дабрабыт пры мінімальным спажыванні, тым часам як заходняя навука арыентавана на максімальнае спажыванне з дапамогай аптымальнай вытворчасці[2].

У 2007 годзе Buddhist Economics Research Platform правяла сваю першую канферэнцыю, на якой навукоўцы з розных краін свету дэманстравалі свае даследаванні па дадзенай тэматыцы.[3]

Гл. таксама

Зноскі

  1. Buddhist Economics for Business | Laszlo Zsolnai
  2. Шумахер, Э. Ф. Малое выдатна: эканоміка для чалавека. Карта для заблудных Архівавана 20 кастрычніка 2016.
  3. Buddhist Economics Research Platform - Who are we? Архівавана 21 ліпеня 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Эканамічныя вучэнні, кірункі і школы
Катэгорыя·Эканамічныя канцэпцыі
Катэгорыя·Будызм і грамадства