wd wp Пошук:

Брыльянтавы акунь

Брыльянтавы акунь (Enneacanthus obesus) — рыба атрада акунепадобных.

Апісанне

Даўжыня да 10 см, самкі драбнейшыя за самцоў. Цела аліўкава-карычневае са шматлікімі бліскучымі блакітнавата-зялёнымі плямамі і кропкамі. Пярэдняя частка спіннога плаўніка ніжэйшая за заднюю, калючая.

Пашырэнне

Водзіцца пераважпа ў чыстых рэках і азёрах усходніх штатаў ЗША.

У акварыуме

Гадуюць як акварыумную рыбу. Непатрабавальны да вады, трымаюць у вялікіх акварыумах.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Акунепадобныя