У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Брудэ. Брудэ II (шатл. гэл.: Bridei II; памёр у 641) — кароль піктаў у 635—641 годах.
Брудэ II быў братам Гартнарта III. Паводле «Хронікі піктаў» ён кіраваў пяць гадоў паміж Гартнартам III і Таларкам III. Пра яго смерць паведамляюць «Аналы Тыгернаха» і «Аналы Ульстэра».