Бро́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Брады.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Шарашоўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. З 17 снежня 1956 года ў Пружанскім раёне. 15 студзеня 1962 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Шчэрчаўскага сельсавета[1].