wd wp Пошук:

Брашэвіцкая карыя-экзот

Брашэ́віцкая ка́рыя-экзо́т — батанічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння ў Драгічынскім раёна Брэсцкай вобласці. Размешчана ў а. Брашэвічы, у садзе за адміністрацыйным будынкам Брашэвіцкага лясніцтва Драгічынскага лясгаса, выдзел 8 квартала № 102. Карыя авальная (Carya ovata), адзіны на Беларусі пладаносны экзэмпляр. Узрост каля 95 гадоў, вышыня 24,9 м, дыяметр ствала 0,54 м[1]. Каштоўная дэкаратыўная i арэхаплодная парода. Ахоўны статус нададзены ў 1972 годзе.

Зноскі

  1. Батанічны помнік рэспубліканскага значэння «Карыя авальная» Архівавана 22 лютага 2017.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Запаведныя зоны без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Катэгорыя МСАП III
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дрэвы-помнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Брашэвічы
Катэгорыя·Батанічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Славутасці Драгічынскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак