wd wp Пошук:

Брахітэцыум

Брахітэцыум[1] (Brachythecium) — род імхоў сямейства брахітэцавых.

Апісанне

Утвараюць бліскучыя дзернавінкі. Сцябло разгалінаванае, паўзучае, або ўзнятае. Лісце з яйцападобнай ці трохвугольна-яйцападобнай асновай, завостранае. Каробачка са спорамі прадаўгаватая, сагнутая, на доўгай ножцы.

Арэал і экалогія

На Беларусі найбольш пашыраны брахітэцыум укарочаны (Brachythecium oedipodium) і брахітэцыум Мільдэ (Brachythecium mildeanum). Растуць у лясах, на сырых лугах (брахітэцыум Мільдэ пагаршае якасць лугоў). Спараносяць летам.

Зноскі

  1. Рыкоўскі Г. Ф. Брахілеміды // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 329.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гіпнавыя імхі