wd wp Пошук:

Брахікалон

Брахікалон (стар.-грэч.: βραχύς - кароткі, κῶλον - член) — аднадольны вершаваны памер (верш з адных толькі націскных складоў). Вядомыя прыклады брахікалону познерымскіх часоў. У беларускай паэзіі сустракаецца досыць рэдка, напрыклад:

Змрок.
      Зор
          жвір.
Ноч.
    Воч
        вір.

(Эдуард Акулін)[1]

Зноскі

  1. Эдуард Акулін, “Радно” (вершы)
Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Метрыка