wd wp Пошук:

Браты Міладзінавы

Браты Дзімітр (1810, Струга23 студзеня 1862 Канстанцінопаль) і Канстанцін (1810, Струга18 студзеня 1862) Міладзінавы — дзеячы балгарскае культурнага адраджэння 19 стагоддзя.

Сям’я

Браты Міладзінавы нарадзіліся ў вялікай сям’і ганчара Хрыста Міладзінава і яго жонкі Султаны Міладзінавай. Бацькі мелі восем дзяцей: Дзімітр і Канстанцін, Навум, Тане, Мате, Апостал, а таксама Ганна і Крэста.

Дзейнасць

Абодва браты былі важнымі фігурамі ў справе балгарскае адраджэння.

Зборнік братоў Міладзінавых

У 1856 годзе Дзімітр вярнуўся ў Стругі для суправаджэння свайго брата Канстанціна, які ездзіў у Расію для вывучэння славянскай філалогіі ў Маскоўскім універсітэце.

У Макве ён застаўся да заканчэння ўніверсітэта ў 1860 годзе, а затым у Вене ён сустрэўся з Ёсіпам Юраем Штросмаерам(руск.) бел., яки дапамог яму ў выданні калекцыі балгарскіх народных песень.

Зборнік пад назвай «Бѫлгарски народни пѣсни. Собрани отъ братья Миладиновци, Димитрія и Константина и издадени отъ Константина. Въ Загребъ. Въ книгопечатница-та на А. Якича, 1861». Выходзіць у Заграбе ў 1861 годзе[1][2][3]. Ён складаўся з 660 балгарскіх народных песень з славянскіх рэгіёнаў Цэнтральных і Усходніх Балкан.

Паэзія Канстанціна Міладзінава

Паэзія Канстанціна Міаладзінава была напоўнена сацыяльнымі і нацыянальнымі матывамі. Ніжэй прыведзены спіс прац, апублікаваных пры яго жыцці:[4]

Смерць

У сярэдзіне 1861 года Канстанцін пакінуў Заграб і паехаў у Бялград, дзе даведаўся, што яго брат Дзімітр знаходзіцца ў Канстанцінопальскай турме.

Потым, ён накіраваўся ў Канстанцінопаль, дзе быў арыштаваны туркамі, абвінавачаны ў шпіянажы і кінуты ў турму. Браты Канстанцін і Дзімітр Міладзінавы памерлі ў 1862 годзе ў Канстанцінопале пры загадкавых абставінах.

Спасылкі

Зноскі

  1. Nationalism, Globalisation and Ortodoxy: the social origins of ethnic conflict in the Balkans. Victor Roudlometof. Grenwood Publishing Group. 2001. ISBN 03133119499. p. 144(недаступная спасылка)
  2. Language and National Identity in Greece. 1766—1976, Peter Nacridge, Oxford university Press, 2010, ISBN 019959905X. p/ 189/
  3. Who are the Macedonians& Hugh Poulton, C. Hurst & Co. Publishers, 2000, ISBN 1850656340, p 38.(недаступная спасылка)
  4. «Бугарска преродбеничка поезија», избор и редакција Кирил Топалов, «-{Български писател}-» Софија, 1980б стр 271
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1862 годзе
Катэгорыя·Збіральнікі фальклору
Катэгорыя·Паэты Балгарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Паўночнай Македоніі
Катэгорыя·Памерлі 23 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў Стамбуле
Катэгорыя·Панславісты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца смерці ў картцы
Катэгорыя·Браты і сёстры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй месца нараджэння ў картцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 18 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1810 годзе