wd wp Пошук:

Браніслаў Даніловіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даніловіч. Браніслаў Даніловіч (20 лістапада 1908 — 29 верасня 2003) — беларускі вайсковы і грамадскі дзеяч. Храніст 1-га Беларускага штурмавога ўзводу. Сябра Галоўнай Управы БАЗА, Задзіночання беларуска-амерыканскіх ветэранаў, сябра рэдкалегіі і фундатар газеты «Беларус».[1]

Біяграфія

Нарадзіўся 20 лістапада 1908 г. на Ашмяншчыне у Віленскай губерні Расійскай імперыі. У 1930-я гады вучыўся ў Барунаўскай настаўніцкай семінарыі, створанай польскімі ўладамі на замест зачыненай беларускай. У гады навучання далучыўся да беларускага руху, быў сябрам Беларускай сялянска-работніцкай грамады. З асветы быў настаўнікам, па веравызнанні — рыма-каталік. Выехаў шукаць працы ў Латвію у сувязі з цяжкім эканамічным становішчам у Польскай Рэспубліцы. У Латвіі пазнаёміўся з вядомым прыхільнікам беларускага руху баронам Энгельгардам.

У 1941 г. разам з Энгельгардам пераехаў у Германію. Працаваў перакладчыкам у групе беларускіх дзеячаў, якія працавалі з нямецкімі ўладамі пры вызваленні беларускіх жаўнераў Войска Польскага з лагераў для ваеннапалонных. У тым жа годзе далучыўся да 1-га Беларускага штурмавога ўзводу, дзе стаў храністам. Напісаў вядомую ў беларускім руху жаўнерскую песню «Гэта йдзе Першы зьвяз наш штурмовы», зваротка якой гучала так:

"

Гэта йдзе Першы зьвяз наш штурмовы,
Беларусь, родны край бараніць.
Хоча скінуць чужыя аковы
Ў родным краі, каб вольнаму жыць.

"

У нямецка-савецкую вайну 1-ы Штурмавы ўзвод быў дэсантаваны ў БССР. Пасля заняцця нямецкім войскам тэрыторыі Беларусі жаўнеры 1-ы Штурмавога ўзводу, яшчэ да з’яўлення БЦР, стваралі першую цывільную адміністрацыю. Браніслаў Даніловіч быў прызначаны ў цывільныя ўлады на Смаленшчыне, дзе працаваў да 1943 г.

Эвакуяваны ў Германію. Пад канец 1940-х гадоў выехаў у ЗША. На эміграцыі актыўна ўдзельнічаў у беларускім руху. Удзельнічаў у аднаўленьні Рады БНР, пры арганізацыі Беларуска-Амерыканскага Задзіночання і ў Задзіночанні беларуска-амерыканскіх ветэранаў. Быў сябрам Галоўнай Управы БАЗА, а таксама спрычыніўся да арганізацыі аддзелу БАЗА ў Нью-Джэрсі. Быў сябрам рэдкалегіі газеты «Беларус» і адным з сталых фундатараў. Ад пачатку эміграцыі і да апошніх дзён належаў да вернікаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Быў звязаны з парафіяй Жыровіцкай Божай Маці ў Хайленд-Парку.

Апошнія 6 гадоў жыцця моцна хварэў. Памёр 29 верасня 2003 г. у Нью-Брансуіку (Нью-Джэрсі). Пахаваны на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку, ЗША. Пасля кароткай надмагільнай малітвы на пахаванню прагучаў жалобны гімн «Спі пад курганам герояў», на пахаванні сярод іншых прысутнічалі Антон Шукелойць, Янка Запруднік, Янка Азарка і жонка памерлага.

Ушанаванне памяці

Цікавыя факты

Зноскі

  1. Браніслаў ДАНІЛОВІЧ (20.ХІ.1908-29.ІХ.2003) (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 31.08.2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 лістапада
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ашмянскім павеце (Расійская імперыя)
Катэгорыя·Памерлі ў 2003 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Памерлі ў Нью-Джэрсі
Катэгорыя·Члены 1-га Беларускага штурмавога ўзводу
Катэгорыя·Члены БСРГ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1908 годзе
Катэгорыя·Беларусы ў ЗША
Катэгорыя·Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня