wd wp Пошук:

Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Зубкоўскі. Браніслаў Аляксандравіч Зубкоўскі (15 сакавіка 1938, Мар’іна Горка — 25 чэрвеня 2015) — беларускі празаік , краязнавец.

Біяграфія

Вучыўся ў Мар’інагорскай СШ №1. Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут, аспірантуру пры БДУ. Працаваў загадчыкам аддзела раённай газеты «Сцяг працы», 10 гадоў інспектарам рана, дырэктарам Светлаборскай, Блужскай[1] і Зоркаўскай[2] школы. Разам з педагагічнай работай шмат часу аддаваў літаратурнаму занятку.

Творчасць

Пісаў нарысы, рэцэнзіі, аддаваў перавагу літаратурнаму краязнаўству. Найперш — даследванню пухавіцкага перыяду ў жыцці Якуба Коласа. Выдаў зборнік апавяданняў «Чаму Загібелька лепш Парыжа», «Сцяжынкамі Якуба Коласа». У сааўтарстве з А. Ярохіным напісаў дзве кнігі пра ўраджэнца Пухавіччыны — воіна-інтэрнацыяналіста Мікалая Чэпіка. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі.

Узнагароды

У 2007 годзе атрымаў прэмію ў намінацыі «Дзіцячая і юнацкая літаратура»

Зноскі

  1. http://maaspb.by/sumnaya-navina-2/
  2. http://www.zorka-upk.guo.by/o-shkole/istoriya-shkolyi

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Памерлі 25 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Пухавіцкія навіны»
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Краязнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мар’інай Горцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Выпускнікі Мар’інагорскай школы № 1