У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бароўскі.
Браніслаў Адольфавіч Бароўскі (13 ліпеня 1913, Орша — 30 мая 2000, Орша) — Герой Сацыялістычнай Працы (1971)[1].
Нарадзіўся 13 ліпеня 1913 года ў Оршы ў сям’і рабочага.
У 1929—1941 гадах — тынкоўшчык на будоўлях у Оршы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1945 года — тынкоўшчык-маляр Аршанскага рамонтна-будаўнічага ўпраўлення № 3. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена за вытворчыя поспехі ў выкананні заданняў 5-гадовага плана[1].
Памёр 30 мая 2000 года ў Оршы[2].