Бранхіт (лац.: bronchitis, ад бронх ±itis — запаленне) — захворванне дыхальнай сістэмы, пры якім запаленчы працэс распасціраецца на бронхі. Уваходзіць у дзясятку самых распаўсюджаных прычын звароту за медыцынскай дапамогай. У большасці выпадкаў вострага бранхіту яго прычынай з’яўляецца інфекцыя, напрыклад вірусная ці бактэрыяльная, і патрабуецца лячэнне антыбіётыкамі. Хранічны бранхіт можа развівацца як ускладненне вострага, або ў выніку працяглага дзеяння неінфекцыйных раздражняльных фактараў, такіх як пыл. У некаторых выпадках пры бранхіце развіваецца закаркаванне бронхаў з-за ацёку слізістай абалонкі, такі бранхіт носіць назву абструктыўнага. Лячэнне бранхіту залежыць ад фактараў, што выклікалі хваробу, тыпу цячэння і формы захворвання.