У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Брандэнбург (значэнні). У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Прусія (значэнні).
Брандэнбург-Прусія — дзяржава, ўтвораная ў выніку завяршэння асабістай уніі Прусіі з Брандэнбургам у 1618 годзе, са згоды Жыгімонта III Вазы. З тых часоў, курфюрст Брандэнбургскі быў таксама князем (герцагам) Прусіі.
Калі памёр бяздзетным апошні герцаг Юліх-Клеве-Берг у 1609 справа дайшла да вайны за правапераемнасць, якая скончылася 12 лістапада 1614 года Ксантэнскім мірам, на падставе якога Брандэнбург здабыў сабе уладу над герцагствам Клеўскім і графствам Марк.
Пасля Вестфальскага міру ў 1648 годзе плошча Брандэнбурга дасягнула 105.119 км² на якой пражывала 600 тысяч чалавек.
Пасля Яна II Казіміра, які завершыў вайну са Швецыяй, Прусія афіцыйна перастала быць леннікам Рэчы Паспалітай (Велаўска-Быдгашчскі трактат 1657 года).
У 1701 годзе герцагства было пераўтворана ў Каралеўства Прусія.
Тэмы гэтай старонкі (7):