wd wp Пошук:

Бой за Дыванію

Бой за Дыванію — узброенае сутыкненне 28 жніўня 2006 года перыяду Іракскай вайны памiж новым урадам краіны, сфарміраванай міжнароднай кааліцыяй на чале з ЗША, і шыіцкімі баевікамі з Арміі Махдзі за кантроль над горадам Эд-Дыванія, што ў 180 кіламетрах на поўдзень ад Багдаду.

Баявыя дзеянні ўспыхнулі пасля таго, як кааліцыйныя войскі арыштавалі лідара паўстанцаў ас-Садра. Тады баевікамі ўступілі ў жорсткія вулічныя баі з іракскімі ваеннымі, якія працягваліся да позняй ночы. Байцы апалчэння падчас баёў акапаліся ў жылых кварталах. Іракская армія сцвярджало, што большасць яе страт было панесена, калі байцы Махдзі захапілі і пакаралі смерцю групу салдат, у якіх скончыліся боепрыпасы[1]. На наступную раніцу было заключана перамір’е, але да гэтага ўжо загінулі 23 іракскіх салдата, 20 паўстанцаў і 7 грамадзянскіх асоб.

Прыкладна праз паўтара месяца, 9 кастрычніка 2006 года, у горадзе ўспыхнула новае супрацьстаянне, на гэты раз паміж партызанамі і арміяй ЗША. Падчас гэтага, трыццаць апалчэнцаў былі забітыя. У амерыканцаў страт не было, аднак адзін танк атрымаў сур’езныя пашкоджанні[1][2].

Зноскі

  1. 1 2 U.S. and Iraqi troops battle militants - International Herald Tribune
  2. ,
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Падзеі 28 жніўня
Катэгорыя·Бітвы і аперацыі Іракскай вайны
Катэгорыя·Жнівень 2006 года
Катэгорыя·Канфлікты 2006 года
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта