wd wp Пошук:

Блыха звычайная бураковая

Блыха звычайная бураковая, Блошка грэчкавая (Chaetocnema concinna) — насякомае-шкоднік. Ва Украіне блошкі распаўсюджаныя ва ўсіх зонах, дзе растуць буракі.

Апісанне

Імага цёмна-бронзавыя, даўжыня 1,9-2,4 мм. Пашкоджваюць расліны ад з’яўлення ўсходаў і да смыкання радкоў. Развіваюцца ў адным пакаленні. Зімуюць імага ў раслінных рэштках і ў верхнім пласце глебы на глыбіні 10 — 12 см на непаханых землях. Вясной пасля адтавання глебы яны з’яўляюцца пры тэмпературы +6..+8 °C у яснае надвор’е і пры +15 °C у пахмурнае. Лёт назіраецца толькі пры ясным і ціхім надвор’і. У гэты час жукі ўзмоцнена сілкуюцца на бураках і значна іх пашкоджваюць. Адна самка адкладае каля 20 яек. Лічынкі сілкуюцца карэньчыкамі Polygonaceae. На лісці цукровых буракоў з верхняга боку яны выгрызаюць мякаць. Пры гэтым ніжняя скурка ліста застаецца не пашкоджанай, а па меры росту расліны яна лушчыцца і ўтвараюцца суцэльныя адтуліны. Насякомыя не толькі выгрызаюць тканку, але і выядаюць яго змесціва.

Меры абароны

Знішчэнне пустазелля з сямействаў Chenopodioideae і Polygonaceae. З прафілактычных мер эфектыўныя інкрустацыя насення буракоў сістэмнымі інсектыцыдамі і ўнясенне грануляваных прэпаратаў у радкі ў час сяўбы. Пры выяўленні 1-1,5 імага на расліне краі поля шырынёй 50-60 м апрацоўваюць інсектыцыдамі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Лістаеды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта