Бле́ўчыцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Быстрыца.
Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Быстрыцкага і Лешненскага сельсаветаў, цэнтр — вёска Блеўчыцы[1]. 22 верасня 1980 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Дзярэчына, 19 сакавіка 2008 года — у аграгарадок Быстрыца[2].
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2181 чалавек[3], з іх 94,8 % — беларусы, 3,8 % — рускія, 0,4 % — украінцы[4].