wd wp Пошук:

Блакітнаватая мнагавочка

Блакітнаватая мнагавочка (Lycaena helle) — від матылёў сямейства блакітніц.

Апісанне

Дробная блакітніца, даўжыня пярэдняга крыла 12-15 мм. Верхні бок крылаў памяранцава-буры з фіялетавым адлівам і дробнымі цёмнымі папярочнымі плямамі. Уздоўж вонкавага краю задняга крыла праходзіць памяранцавы тальмах. Пярэднія крылы знізу вохрыста-жоўтыя, заднія — шэрыя з памяранцавым тальмахам уздоўж вонкавага краю. Абедзве пары са шматлікімі чорнымі абрамленымі белым кропкамі, якія ўтвараюць дугападобна выгнутыя паралельныя рады. Махры белая. Пярэднія крылы самкі з больш светлым фонам, чым у самца, і з дадатковымі блакітнымі лункамі ўздоўж вонкавага краю крылаў.

Пашырэнне

Пашырэнне: ад Цэнтральнай і Паўночнай Еўропы праз умераныя і халодныя абшары Азіі да ўзбярэжжа Ціхага акіяна. У Беларусі ёсць толькі 2 вядомых сучасныя месцы рассялення. Найбольшай колькасці дасягае на невялікіх, размешчаных сярод лесу вільготных сенажацях, у Бярэзінскім запаведніку жыве на пераходным балоце.

Біялогія

Развіваецца ў адным пакаленні. Асноўны час лёту прыходзіцца на перыяд з другой дэкады траўня да сярэдзіны чэрвеня. Матылькі лётаюць толькі ў сонечнае надвор’е. Самцы з’яўляюцца на некалькі дзён раней за самак. Апошнія пасля спароўвання адкладаюць па 1-4 яйцы на кармавыя расліны вусеняў (драсён змяіны і іншыя віды сямейства драсёнавых, радзей шчаўе). Вусені развіваюцца ў ліпені-жніўні. Зімуе ў фазе кукалкі.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы без спасылкі на Віківіды
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Блакітніцы
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL