У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пікар.
Бертран Пікар (фр. Bertrand Piccard, нар. 1 сакавіка 1958) — швейцарскі псіхіятр і паветрапалавацель.
Ён нарадзіўся ў Лазане. Яго дзед, Агюст Пікар, і яго бацька, Жак Пікар, былі падарожнікамі і вынаходнікамі.
Бертран быў заўсёды зачараваны палётам і рушыў услед сямейнай традыцыі.
1 сакавіка 1999 года Пікар і Браян Джонс здзейснілі на паветраным шары «Breitling Orbiter 3» кругасветнае падарожж. Адпраўны пункт быў Шато д’Э (Chateau d’Oex) у Швейцарыі. Яны прызямліліся ў Егіпце пасля 45755 км палёту, палёт працягваўся 19 дзён, 21 гадзін і 47 хвілін. За гэта яны атрымалі Harmon Trophy.
5 лістапада 2007 г. Пікар прадставіў разам з Андрэ Боршбергам мадэль самалёта на сонечных батарэях — Solar Impulse, на якім ён хоча абляцець вакол Зямлі ў 2011 годзе.