wd wp Пошук:

Бенедыкт Дабшэвіч

Бенедыкт Дабшэвіч (12 сакавіка 1722, каля Навагрудка[1] або на Жамойці[2] — 1794) — філосаф, тэолаг, прадстаўнік эклектычнай філасофіі ў Вялікім Княстве Літоўскім.

Біяграфія

У 1739 уступіў у ордэн езуітаў. Навучаўся ў Навагрудскім езуіцкім калегіуме і Віленскай езуіцкай акадэміі.

Выкладаў філасофію і тэалогію ў Навагрудскім і Полацкім езуіцкім калегіумах, Віленскай езуіцкай акадэміі, у 17721773 дэкан тэалагічнага факультэта акадэміі, у 17731774 віцэ-канцлер акадэміі. 3 1782 узначальваў акруговую школу ў Крожах, у 17921794 рэктар Жамойцкай школьнай акругі.

Погляды і працы

У філасофскіх поглядах прытрымліваўся картэзіянства пазнейшага часу, у логіцы — школы Пар-Раяль, Х. Вольфа і Ф. Брэскага. Даволі дакладна выкладаў погляды еўрапейскіх філосафаў і натуразнаўцаў (напрыклад, геліяцэнтрычную сістэму М. Каперніка і яго паслядоўнікаў).

Выдаў кнігі «Погляды новых філосафаў…» (1760), якая складалася з яго лекцый у Навагрудскім калегіуме. У гэтай кнізе выклаў сістэмы Р. Дэкарта, П. Гасендзі і тэорыі І. Кегілера, І. Ньютана і інш.; «Лекцыі па логіцы…» (Вільня, 1761), у якой сцвярджаў, што класічная логіка з пашанай ставіцца да матэматыкі, без якой філасофстваваць ці лагізаваць «усё адно, што хадзіць без ног».

Вызнаваў 3 віды пазнання: гістарычнае, філасофскае і матэматычнае. Спалучаў тэалагічны светапогляд з новафіласофскімі поглядамі, што не магло не прывесці да ўнутраных супярэчнасцей, якія найбольш выразна выявіліся ў яго кнізе «Тэзісы ва ўніверсальную філасофію» (1763).

Зноскі

  1. ЭнцВКЛ, 2005
  2. Энгельс Дарашэвіч. Дабшэвіч Бенядзікт // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 186.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1794 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выкладчыкі Навагрудскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Навагрудскага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1722 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Філосафы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новагародскім павеце
Катэгорыя·Філосафы Літвы
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Багасловы Літвы
Катэгорыя·Артыкулы з праблемамі ў параметрах шаблонаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Багасловы Беларусі
Катэгорыя·Езуіты
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума