wd wp Пошук:

Бемоль

Бемоль — у сучаснай музычнай натацыі знак альтэрацыі, які пазначае паніжэнне стаячай справа ад яго ноты на адзін паўтон. Адзінарны бемоль пазначаецца знакам \flat , падобным на маленькую лацінскую літару b, трохі выцягнутую знізу. Часам існуе неабходнасць панізіць ноту на цэлы тон; для гэтага ўжываецца дубль-бемоль \flat\flat , які ўтвараецца або проста выпісваннем двух бемоляў падрад, або яшчэ і ўзяццем іх пад адно рабро (гарызантальную рысу).

У табліцы знакаў Юнікод ёсць знакі бемоля ♭ (U+266D) і дубль-бемоля 𝄫 (U+1D12B).

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Элементарная тэорыя музыкі
Катэгорыя·Музычная тэрміналогія
Катэгорыя·Вытворныя літары B
Катэгорыя·Знакі музычнай натацыі