wd wp Пошук:

Белая сітаўка

Бе́лая сі́таўка[1], Пліска, Падманка[2] (Motacilla alba) — невялікая птушка з сямейства сітаўкавых.

Апісанне

Даўжыня цела белай сітаўкі налічвае 16-19 см і для яе характэрны доўгі хвост. Афарбоўка верхняй часткі цела пераважна шэрая, а ніжняй — белая. Галава таксама белая, з чорным горлам і шапачкай. Маса сітаўкі 20-23 г. Будуе гнёзды ў паглыбленнях, напрыклад, у расколінах сцен, дуплах дрэў, пад стрэхамі будынкаў і складах бярвення. Самкі адкладаюць 5-6 бялёсых з цёмна-шэрымі кропкамі яек, нярэдка двойчы за сезон. Яйкі самка выседжвае на працягу 12-14 дзён. Птушанят кормяць абодва бацькі. Прыкладна праз 15 сутак пасля нараджэння ў птушанят з’яўляецца апярэнне.

Арэал і экалогія

Гняздуе пераважна ў Еўропе, Азіі і Паўночнай Афрыцы. На больш цёплых землях свайго арэала від вядзе аселы лад жыцця, у той час як папуляцыі больш прахалодных рэгіёнаў мігруюць у Афрыку і назад. Зрэдку белая сітаўка сустракаецца і на Алясцы.

Зноскі

  1. Белая сітаўка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.14. Мн., 2002, С.423, арт.Сітаўкі
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с.
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Сітаўкавыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Птушкі Афрыкі
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе
Катэгорыя·Птушкі Еўразіі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта