wd wp Пошук:

Беларусь 5

«Беларусь 5» — рускамоўны спартыўны тэлеканал Белтэлерадыёкампаніі, заснаваны ў 2013 годзе. Вядзе паказ беларускіх, замежных і міжнародных першынстваў у 9 відах гульняў і спорту: баскетбол, біятлон, бокс, гандбол, лёгкая атлетыка, мастацкая гімнастыка, тэніс, футбол і хакей[1]. Сярод футбольных трансляцый — Прэм’ер-Ліга Англіі[2]. У 2019 годзе таксама быў паказаны Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні[3]. Падчас буйных спартыўных мерапрыемстваў (Алімпійскіх[4] і Еўрапейскіх гульняў) канал працуе 24 гадзіны штодня.

Гісторыя тэлеканала

Першапачаткова трансляцыя вялася толькі ў Мінску[5]. Потым канал стаў адным з агульнанацыянальных[6]. 1 снежня 2013 года канал быў дададзены да аналагавага пакета вяшчання МТІС[7]. Спартыўныя каментатары: Аляксей Пынцікаў (баскетбол), Яўген Табула, Аляксандр Цвячкоўскі (футбол, хакей, гандбол, валейбол), Уладзіслаў Татур, Улада Сарокіна (мастацкая і спартыўная гімнастыкі, водныя віды спорту), Уладзімір Навіцкі (футбол, хакей, біятлон); Сяргей Мацкевіч (футбол, валейбол, тэніс, лёгкая атлетыка), Ганна Любенкова, Дарына Запольская, Дзмітрый Герчыкаў (баскетбол) і Павел Баранаў (футбол, бокс)[8][5]. У 2017 годзе прэзідэнт Беларусі выступіў з крытыкай якасці канала[9]. 1 кастрычніка 2018 года распачалася трансляцыя асобнага канала «Беларусь 5. Інтэрнэт»[10].

Перадачы

Зноскі

  1. Беларусь 5 (нявызн.), Белтэлерадыёкампанія . Праверана 30 сакавіка 2014.
  2. Англійская футбольная прэм’ер-ліга вяртаецца на “Беларусь 5” (нявызн.). БелТА (10 жніўня 2017).
  3. Чэмпіянат Еўропы па фігурным катанні ў поўным аб’ёме пакажа тэлеканал «Беларусь 5» (нявызн.). Белтэлерадыёкампанія (22 студзеня 2019).
  4. На час Алімпіяды канал «Беларусь 5» стаў кругласутачным (нявызн.). Белтэлерадыёкампанія (6 жніўня 2016).
  5. 1 2 «Беларусь-­5»: Тэлеканал ёсць, але ніхто яго не бачыць (нявызн.) (17 лістапада 2013).
  6. Архіўная копія (нявызн.) (недаступная спасылка). Belarus.by. Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2021. Праверана 6 кастрычніка 2021.
  7. Тэлеканал «Беларусь-5» пачне вяшчанне ў аналагавым пакеце МТІС з 1 снежня (нявызн.). Еўрарадыё (22 лістапада 2013).
  8. Беларусь 5 > Спартыўныя каментатары (нявызн.). Белтэлерадыёкампанія. Праверана 2 жніўня 2019.
  9. Лукашэнка раскрытыкаваў спартыўны тэлеканал «Беларусь 5» (нявызн.). БелТА (30 мая 2017).
  10. Спартыўны канал «Беларусь 5. Інтэрнэт» пачаў працу (нявызн.). Белтэлерадыёкампанія (1 кастрычніка 2018).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·2013 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Тэлеканалы Беларусі
Катэгорыя·Тэлеканалы на рускай мове
Катэгорыя·З’явіліся ў 2013 годзе
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Спорт у Беларусі
Катэгорыя·Тэлеканалы, запушчаныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Спартыўныя тэлеканалы
Катэгорыя·Тэлеканалы паводле алфавіта