wd wp Пошук:

Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне 2008

На Еўрабачанні-2008 Беларусь прадставіў Руслан Аляхно з песняй «Hasta La Vista», але не прайшоў у фінал і заняў 17 месца з 27 баламі ў другім паўфінале.

Нацыянальны адбор

21 снежня 2007 года адбыўся паўфінал нацыянальнага адбору ў Беларусі з 15 песень, першае месца ў ім заняў Руслан Аляхно з песняй «Hasta La Vista».

Артысты выступалі ў студыі Белтэлерадыёкампаніі пад фанаграму «мінус адзін». Фіналісты былі вызначаны з дапамогай інтэрактыўнага галасавання тэлегледачоў і галасавання журы. Падчас канцэртаў журы конкурсу знаходзілася ў іншай студыі і назірала за тым, што адбываецца, па тэлевізары, таксама як і тэлегледачы.

Фінал нацыянальнага адбору адбыўся 21 студзеня, у якім першае месца заняў ізноў Руслан Аляхно.

Паўфінал нацыянальнага адбору

Чарговасць выступленняў паўфіналістаў вызначылі жараб’ёўкай, якая адбылася 20 снежня ў Белтэлерадыёкампаніі.

Нумар Выканавец Песня Балы Месца
1 The Champions «Drive Me Crazy» 486 12
2 Алена Валошына «That’s All I Feel» 858 8
3 Юлія Гусева «Maybe» 759 9
4 Ганна & Герман «Мы будем первые» (Мы будзем першыя) 991 7
5 Руслан Аляхно «Hasta La Vista» 6089 1
6 Аксана Кавалеўская «Всегда одна» (Заўсёды адна) 271 15
7 PinCode «You Can» 1075 6
8 Віктар Пшанічны «Baby Blue» 338 14
9 Gunesh «I Can't Live without You» 2317 4
10 Sкандал «Everybody» 1689 5
11 По глазам «Девочка трёхтысячных лет» (Дзяўчынка трохтысячных гадоў) 420 13
12 Палац «Кола млына» 2438 3
13 Dali «Silver Sky» 679 10
14 Катрын «Follow Me» 663 11
15 Litesound «Do You Believe» 3967 2

Фінал нацыянальнага адбору

Нумар Выканавец Песня
1 Руслан Аляхно «Hasta La Vista»
2 Litesound «Do You Believe»
3 Gunesh «I Can't Live without You»
4 По глазам «Девочка трёхтысячных лет»

Галасаванне

У паўфінале

Галасы за выканаўца з Беларусі ў другім паўфінале
АдзнакаКраіны
12-
10Украіна
8-
7-
6Літва
5Латвія
4Грузія
3-
2Кіпр
1-
Галасы тэлегледачоў Беларусі ў першым паўфінале
АдзнакаКраіна
12Украіна
10Грузія
8Партугалія
7Харватыя
6Латвія
5Албанія
4Данія
3Турцыя
2Балгарыя
1Ісландыя

У фінале

Галасы тэлегледачоў Беларусі ў фінале
АдзнакаКраіна
12Расія
10Украіна
8Азербайджан
7Арменія
6Грузія
5Нарвегія
4Ізраіль
3Турцыя
2Грэцыя
1Сербія

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Беларусь на конкурсе песні Еўрабачанне
Катэгорыя·Краіны на конкурсе песні Еўрабачанне 2008
Катэгорыя·2008 год у Беларусі