Беларускі 7-ы гусарскі імператара Аляксандра I полк — узброенае фарміраванне Расійскай імперыі, існавала ў 1803—1918 гадах у складзе 7-й кавалерыйскай дывізіі (19 армейскі корпус, Варшаўская ваенная акруга).
Сфарміраваны ў 1803 годзе генерал-маёрам Паўлам Васільевічам Галянішчавым-Кутузавым у мястэчку Екацерынопаль і ў г. Звянігародка з двух эскадронаў Альвіёпальскага, двух эскадронаў Елісаветградскага, двух эскадронаў Паўлаградскага і двух эскадронаў Александрыйскага гусарскіх палкоў. Першапачатковая назва Беларускі гусарскі полк.
Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1806—1812 гадоў, Айчыннай вайне 1812 года, Замежных паходах і інш.