wd wp Пошук:

Беларускі запражны конь

Племянная кабыла Астра на выставе «Белагра-2021»
Беларускі запражны конь на блоку паштовых марак

Беларускі запражны конь — парода коней, выведзеная ў канцы XIX ст. у заходніх абласцях Расійскай імперыі скрыжаваннем дробных коней паўночнага ляснога тыпу з буйнейшымі жарабцамі запражных і цяжкавозных парод. Жывёлы сярэдняга росту, вынослівыя, непатрабавальныя, працаздольныя.

Масці: гнядая, бурая, рудая, вараная, буланая. Сярэднія прамеры племянных жарабцоў (у см): вышыня 156, касая даўжыня тулава 158, абхоп грудзей 193; кабыл адпаведна 152, 156 і 192. Жывая маса жарабцоў 600—700 кг, кабыл 500—600 кг. Коні выкарыстоўваюцца на транспартных і палявых сельскагаспадарчых працах.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Фаўна Беларусі
Катэгорыя·Пароды коней
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле