wd wp Пошук:

Беларуская патрыятычная партыя

Беларуская патрыятычная партыя — палітычная партыя Беларусі. Створаная ў 1996 г. з ліку актыўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі.

Лідарам партыі з’яўляецца Мікалай Улаховіч. Лідар партыі адначасова з’яўляецца старшынёй грамадскага аб’яднання «Беларускае казацтва». Кіруючы орган — Савет.

Мэты

Садзейнічанне пабудове сацыяльна справядлівага грамадства; садзейнічанне ўтварэнню абнаўленнага саюза брацкіх народаў і ў першую чаргу Расіі, Беларусі, Украіны; падтрымка прэзідэнта ў яго намаганнях па выкананні прадвыбарнай праграмы і неадкладных мер па вываду Беларусі з крызісу; абарона нацыянальных інтарэсаў, гонару і годнасці Айчыны ва ўсіх сферах[2]. Сярод праграмных пунктаў БПП значылася нават скасаванне Белавежскіх пагадненняў.

Гісторыя

Партыя першапачаткова стваралася як Беларускі патрыятычны рух каб падтрымаць вылучэнне Аляксандра Лукашэнкі на пасаду прэзідэнта[3]. Лідарам партыі стаў генерал-маёр, заслужаны лётчык СССР, намеснік старшыні Саюза афіцэраў Беларусі Анатоль Баранкевіч.

Партыя рэгулярна прымае ўдзел у выбарах (яе саюзнік Камуністычная партыя Беларусі), супрацоўнічае з Беларускім Экзархатам РПЦ і арганізацыямі былых ваеннаслужачых.

19 жніўня 2000 года на з’ездзе БПП вылучыла 16 кандыдатаў на парламенцкія выбары[4].

Пры праверцы карэспандэнта Тэлеграфа офісаў зарэгістраваных у Беларусі партый, высветлілася, што БПП не знаходзіцца па гэтым адрасе ўжо мінімум з 2009 года, што не адпавядае інфармацыі размешчанай на афіцыйным сайце Міністэрства юстыцыі Беларусі[5].

Восенню 2015 года Мікалай Улаховіч заявіў, што Беларуская патрыятычная партыя налічвае паўтары тысячы сяброў.

Улетку 2020 года партыя заклікала выбаршчыкаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах падтрымаць кандыдатуру Аляксандра Лукашэнкі.

Старшыні

Удзел у выбарах

Парламенцкія выбары

Выбары Колькасць галасоў  % Мандаты +/- Position
1995
1 / 260
1
2000
0 / 110
2004
0 / 110
2008
0 / 110
2012
0 / 110
2016
3 / 110
3
2019
2 / 110
1

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў

Выбары Колькасць галасоў  % Мандаты +/- Position
1995
1999
2003
0 / 24003
2007
2010
0 / 21288
2014
0 / 18809
2019
1 / 18110

Спасылкі

Зноскі

  1. Са слоў старшыні партыі.
  2. Звесткі аб палітычных партыях, зарэгістраваных у Рэспубліцы Беларусь Архівавана 20 студзеня 2012.
  3. Мікалай Улаховіч: Бачу сябе ва ўрадзе на трох пасадах, але яны цяпер занятыя
  4. Ляшкевіч Ю. Вылучаны першыя кандыдаты ад партый
  5. Куды зніклі беларускія партыі?
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі Беларусі
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 1994 годзе