wd wp Пошук:

Беларуская асацыяцыя рэсурсных цэнтраў

Беларуская асацыяцыя рэсурсных цэнтраў (БАРЦ) — беларускі грамадскі аб’яднаўчы цэнтр рэгіянальных рэсурсных цэнтраў, якая існавала ў 19982004 гадах.

БАРЦ была створана ў 1998 годзе на базе рэсурсных цэнтраў у рэгіёнах: гродзенскае грамадскае аб’яднанне «Ратуша», гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Грамадзянскія ініцыятывы», Агенцтва рэгіянальнага развіцця «Варута» (Баранавічы), брэсцкі цэнтр падтрымкі грамадскіх ініцыятыў «Вежа». Да 2003 года БАРЦ аб’дноўвала каля 60 грамадскіх арганізацый па ўсёй краіне.

У 2001 годзе ёй было першы раз адмоўлена ў дзяржаўнай рэгістрацыі, а ў 2003 годзе — другі. Рэсурсныя цэнтры ў рэгіёнах абкладаліся штрафамі, маёмасць падлягала канфіскацыі. Узмацненне ціску на арганізацыі-члены асацыяцыі прыпадала на перыяд электаральных кампаній, што прывяло да ціску і выцясненне з прававога поля БАРЦ.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1998 годзе
Катэгорыя·Арганізацыі, закрытыя ў 2004 годзе
Катэгорыя·Грамадскія арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Юрыдычныя арганізацыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0