wd wp Пошук:

Беланоска таўстахвостая

Беланоска таўстахвостая (Leucorrhinia caudalis) — від разнакрылых стракоз.

Апісанне

Страказа сярэдняга памеру: даўжыня брушка 24-27 мм, крыла 29-32 мм. Адрозніваецца ад іншых прадстаўнікоў роду расшыраным на канцы брушкам. Цела чорнае. Брушка самцоў у пярэдняй частцы з блакітным налётам. Пры аснове задніх крылаў па адной чорнай пляме. Птэрастыгма белая. Анальныя прыдаткі светла-жоўтыя.

Пашырэнне

Усходне-еўрапейскі від з ізаляванымі ўчасткамі арэала. У Беларусі трапляецца лакальна.

Месцы пражывання: забалочаныя ўчасткі праточных вадаёмаў, старыцы рэк, парослыя часцей за ўсё белымі або жоўтымі гарлачыкамі.

Асаблівасці біялогіі

Вясенне-летні від. Цыкл развіцця 2 гады. Лічынкі жывуць у стаячых або слабапраточных дыстрафаваных вадаёмах, парослых воднай расліннасцю.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Стракозы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта