wd wp Пошук:

Белабрухі свіргуль

Белабрухі свіргуль (Tachymarptis melba) — птушка атрада свіргулепадобных.

Апісанне

Даўжыня цела 20-24 см, размах крылаў 50-60 см. Сілуэтам падобны да чорнага свiргуля, але большы, з белым брухам і горлам, астатнія часткі цела цёмна-карычневыя. У планіруючым палёце апускае крылы ўніз. Голас: гучны прарэзлiвы свiст, якi ўзвышаецца і ападае.

Пашырэнне

Насяляе групы скал паблізу адкрытых тэрыторый, скалістыя абрывы (звычайна ў раёне ўзбярэжжаў), а таксама будынкі.

Многа ізаляваных папуляцый у Еўропе і Афрыцы вакол Міжземнага мора, гняздуе ад Блізкага Усходу і Малой Азіі ўздоўж Персідскага заліва да Індыі, насяляе Егіпет, паўночна-заходняе ўзбярэжжы Афрыкі і Канарскія а-вы.

Пералётны. Залятае на поўнач ад межаў гнездавога арэала. Адзначаны ў Вялікабрытаніі, Ірландыі, Нарвегіі, Швецыі і Венгрыі. На Беларусі першая рэгістрацыя 4.4.2013 у Мінску[1]. Месца зімовак — Паўднёвая Афрыка.

Асаблівасці біялогіі

Гняздуе часцей за ўсё ў калоніях, робіць гнёзды ў шчылінах абрывістых скал (радзей у шчылінах пабудоў і пад павецямi), матрац з дробных і сухiх наземных раслін, а таксама шэрсці, воўны і пёраў, злепленых слінай.

Яйкі (2-3, часам 1-4), выразна падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белыя.

Падвіды

Зноскі

  1. http://www.ptushki.org/info/press/item/9526.html Архівавана 2 снежня 2013.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без EOL
Катэгорыя·Свіргулепадобныя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта