wd wp Пошук:

Беатрыс Аск

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Эва Карын Беатрыс Аск (швед. Eva Carin Beatrice Ask, нар. 20 красавіка 1956 года, Свег, Хер’едален, Емтланд, Швецыя) — шведскі палітык і член Умеранай кааліцыйнай партыі. Дзеючы губернатар лена Сёдэрманланд з 1 студзеня 2020 года. У 1988 годзе і ў 1994—2019 гг. таксама з’яўлялася дэпутатам Рыксдага ад камуны Стакгольма. З 1991 па 1994 года працавала міністрам адукацыі Швецыі, з 2006 па 2014 год — міністрам юстыцыі Швецыі.

Біяграфія

Беатрыс нарадзілася ў горадзе Свег, Емтланд. У 1974 годзе скончыла навучанне ў Акране (ЗША), у 1976 годзе атрымала сярэднюю агульную адукацыю ў Швецыі. З 1978 па 1979 год вывучала міжнародную эканоміку ва Упсальскім універсітэце, аднак не скончыўшы яго пачала працаваць ва Умеранай кааліцыйнай партыі і Умеранай моладзевай лізе, яшчэ да таго як была абраная першай жанчынай-дырэктарам моладзевай лігі ў 1984 годзе. У 1986 годзе яе пераабралі і яна займала дадзеную пасаду на працягу яшчэ двух гадоў, перад тым як яна была абраная гарадскім камісарам, адказным за школы ў гарадскім савеце Стакгольма.

Пасля выбараў у 1991 годзе, калі Карл Більт стаў прэм’ер-міністрам Швецыі, Беатрыс пачала працаваць Міністрам адукацыі Швецыі. Сумесна з Перам Ункелем яна занялася перабудовай шведскай сістэмы адукацыі.

Пасля прайграных выбараў ў 1994 годзе Беатрыс стала партыйным прадстаўніком. З 1994 па 2006 год яна была таксама членам Рыксдага.

Зноскі

  1. 1 2 Ask, Eva Carin Beatrice // Sveriges befolkning 1990Ramsele: National Archives of Sweden, 2011. — ISBN 978-91-88366-91-7 Праверана 12 верасня 2021.
Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Рыксдага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 20 красавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Упсальскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных