wd wp Пошук:

Баі за Кантхіен

Баі за Кантхіен — эпізод В’етнамскай вайны, калі адбываліся сутыкнення вакол амерыканскай ваеннай базы «Кантхіен».

«Вышыня 158», якая мела в‚етнамскае назву «Кантхіен» («Узгорак анёлаў»), была размешчана за 3 км на поўдзень ад дэмілітарызаванай зоны паміж Паўночным і Паўднёвым В’етнамам (16°54′35″ пн. ш. 106°58′48″ у. д. HGЯO). Увесну 1967 года на ёй была пабудавана база марской пяхоты ЗША. Пабудова базы вялася ў рамках праекта «Лінія Макнамары», якая прадугледжвала стварэнне ўмацаванай лініі абароны на поўдзень ад дэмілітарызаванай зоны. На базе размяшчалася артылерыя, якая падтрымлівала дзеянні марской пяхоты ў дадзеным раёне.

У ліпені 1967 года паўночней Кантхіен адбылося буйнае сутыкненне ў ходзе правядзення марскімі пяхотнікамі аперацыі «Бафала». У верасні таго ж года база была фактычна абложаная значнымі сіламі праціўніка. Яна штодня падвяргалася артылерыйскім абстрэлам з тэрыторыі Паўночнага В’етнама,у выніку чаго ў некаторых амерыканскіх салдат на базе развіўся сіндром «снараднага шоку». Да пачатку кастрычніка аблога была знятая. У далейшым падзеі аблогі Кантхіен паўтарыліся падчас аблогі базы Кхешань.

У 1969 годзе база Кантхіен была перададзена паўднёвав’етнамскай арміі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Бітвы і аперацыі В’етнамскай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Канфлікты 1967 года
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Бітвы паводле алфавіта
Катэгорыя·1967 год у В’етнаме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных