wd wp Пошук:

Баярышніца

Бая́рышніца (Aporia crataegi) — матыль сямейства бялянак.

Апісанне

Крылы (размах 50—60 мм) белыя з чорнымі жылкамі. Вусені (даўжыня да 45 мм) буравата-шэрыя.

Пашырэнне

Пашырана ва ўмераных, часткова паўночных паясах Еўропы і Азіі, у Паўночнай Амерыцы. На Беларусі жыве ў лясах, садах, парках, часта шкодзіць ім.

Асаблівасці біялогіі

Вусені

Лёт у маі—чэрвені. Вусені паяўляюцца ў ліпені, аб’ядаюць лісце пладовых дрэў, зімуюць у коканах, вясною выядаюць пупышкі, лісце, бутоны і кветкі дрэў.

Меры барацьбы

Меры барацьбы: збор і спальванне зімовых гнёздаў, апрыскванне дрэў інсектыцыдамі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Бялянкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1758 годзе