wd wp Пошук:

Бачная зорная велічыня

Астэроід 65 Cybele і дзве зоркі, з названымi для іх бачнымі зорнымі велічынямі

Бачная зорная велічыня (m) — мера колераўспрымання нябеснага цела, як яго бачыць назіральнік на Зямлі, адкарэктаваная да значэння, якое яна мела б пры адсутнасці атмасферы. Чым ярчэй аб’ект, тым менш яго зорная велічыня. Як правіла, у якасці асновы для вызначэння велічыні выкарыстоўваюць бачны спектр (Vmag), але і іншыя вобласці спектру, такія як бліжняя інфрачырвоная вобласць ў J-дыяпазоне, таксама выкарыстоўваюцца. У бачнай частцы спектру Сірыус самая яркая зорка на начным небе, у той час як у інфрачырвоным J-дыяпазоне, самай яркай будзе Бетэльгейзе.

Гісторыя

Бачныя
няўзброеным
вокам
Бачная
велічыня
Яркасць
адносна
Вегі
Колькасць зорак
ярчэй гэтай
бачнай велічыні[1]
Так1.0250%1
0.0100%4
1.040%15
2.016%48
3.06.3%171
4.02.5%513
5.01.0%1 602
6.00.40%4 800
6.50.25%9 096
Не7.00.16%14 000
8.00.063%42 000
9.00.025%121 000
10.00.010%340 000

Шкала, якая выкарыстоўваецца цяпер для ўказання велічыні, бярэ свой пачатак у эліністычным спосабе раздзялення зорак, бачных няўзброеным вокам, па шасці велічыням. Яркія зоркі ў начным небе называліся зоркамі першай велічыні (m = 1), тады як самыя слабыя называліся шостай велічыні (m = 6) і былі на мяжы магчымасцяў зрокавага ўспрымання чалавека (без дапамогі тэлескопа). Сучасная сістэма больш не абмяжоўваецца шасцю велічынямі ці толькі бачным святлом, а яркія аб’екты маюць адмоўную велічыню.

Вылічэнне

Бачная зорная велічыня m, у групе x, моа быць вызначана як,

m

x

m

x , 0

= − 2.5

log

10

(

F

x

F

x , 0

)

{\displaystyle m_{x}-m_{x,0}=-2.5\log _{10}\left({\frac {F_{x}}{F_{x,0}}}\right),}

\{\displaystyle m_\{x\}-m_\{x,0\}=-2.5\log \{10\}\left(\{\frac \{F\{x\}\}\{F_\{x,0\}\}\}\right)\,\}, Прыклад: Сонца і Месяц

Бачная зорная велічыня Сонца -26,74 (больш яркая), а сярэдняя бачная зорная велічыня поўнага Месяца -12,74 (менш яркая).

Розніца ў зорнай велічыні:

x

m

1

m

2

= ( − 12.74 ) − ( − 26.74 )

14.00

{\displaystyle x=m_{1}-m_{2}=(-12.74)-(-26.74)=14.00}

\{\displaystyle x=m_\{1\}-m_\{2\}=(-12.74)-(-26.74)=14.00\}

Змяненне ў яркасці:

v

b

=

2.512

x

=

2.512

14.00

≈ 400 , 000

{\displaystyle v_{b}=2.512^{x}=2.512^{14.00}\approx 400,000}

\{\displaystyle v_\{b\}=2.512^\{x\}=2.512^\{14.00\}\approx 400,000\}

Сонца прыкладна ў 400 000 раз ярчэй поўнага месяца.

Зноскі

  1. Magnitude(нявызн.) (недаступная спасылка). National Solar Observatory—Sacramento Peak. Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2008. Праверана 23 жніўня 2006.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Фотаметрыя
Катэгорыя·Астрафізіка
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Астранамічныя адзінкі