wd wp Пошук:

Батанічны інстытут імя У. Л. Камарова РАН

ФГБУН Батанічны інстытут імя У. Л. Камарова Расійскай акадэміі навук — вядучая батанічная ўстанова Расіі.

Гісторыя

Гісторыя Батанічнага інстытута ўзыходзіць да Указа Пятра Першага 1714 года аб залажэнні Аптэкарскага агарода на Вароніным востраве з мэтай вырошчвання «карысных, кур’ёзных і чужых плант».

У 1823 годзе ён рэарганізаваны ў Імператарскі Санкт-Пецярбургскі батанічны сад, з 1913 года — Імператарскі батанічны сад Пятра Вялікага.

З 1918 года — Галоўны батанічны сад РСФСР, з 1925 года — Галоўны батанічны сад СССР. У 1930 годзе перададзены ў распараджэнне Акадэміі навук СССР.

У 1931 годзе ў выніку зліцця Батанічнага саду з Батанічным музеем АН СССР утвораны Батанічны інстытут АН СССР, цяпер — Батанічны інстытут імя У. Л. Камарова Расійскай акадэміі навук. Імя Уладзіміра Лявонцьевіча Камарова (1869—1945) інстытуту прысвоена ў 1940 годзе, да 70-годдзя вучонага.

З 2014 года перададзены ў распараджэнне Федэральнага агенцтва навуковых арганізацый. З мая 2018 года ў сістэме Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Расійскай Федэрацыі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Навуковыя арганізацыі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Арганізацыі Санкт-Пецярбурга
Катэгорыя·Батанічныя арганізацыі
Катэгорыя·Расійская акадэмія навук
Катэгорыя·Навуковыя арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга