wd wp Пошук:

Батам

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Бата́м (індан.: Batam) — востраў-муніцыпалітэт на поўдзень ад Сінгапура. Уваходзіць у склад інданезійскага архіпелага Рыау. Плошча - 715 км². З’яўляецца найбуйнейшым населеным пунктам правінцыі Рыау. Насельніцтва (2010 г.) - 1 153 860 чал., пераважна кітайцы і малайцы.

Гісторыя

Лічыцца, што першыя насельнікі з’явіліся на востраве Батам у 231 г. н. э. У канцы XIV - пачатку XV ст. яго занялі малайцы. Батам уваходзіў у склад дзяржавы Тамасек з цэнтрам у Сінгапуры. У 1814 г. востраў быў абвешчаны валоданнем Брытанскай Ост-Індскай кампаніі. У 1824 г. ён быў перададзены пад кіраванне Галандскай Ост-Індскай кампаніі. У 1949 г. увайшоў у склад Інданезіі.

Доўгі час Батам заставаўся маланаселеным. Мясцовыя жыхары жылі пераважна на ўзбярэжжы, захоўвалі традыцыйны лад, займаліся земляробствам і рыбалоўствам. Але ў 1970-ых гг. тут быў пабудаваны порт. Востраў быў абвешчаны зонай бязмытнага гандлю. Дзякуючы інвестыцыям з суседняга Сінгапура на ім развіваліся прамысловасць і турызм. Эканамічны крызіс 1990-ых гг. на некаторы час прыпыніў хуткія эканамічныя змены, але ў пачатку XXI ст. імклівы рост працягваўся.

У наш час большая частка вострава ўяўляе сабою гарадскую агламерацыю. Карэнная меншасць працягвае займацца земляробствам і рыбалоўствам. Большасць насельніцтва сфарміравана за апошнія дзесяцігоддзі ў выніку міграцыі з суседніх рэгіёнаў Інданезіі. Перасяленцы і іх нашчадкі ўцягнуты ў працу на прамысловых, гандлёвых і турыстычных прадпрыемствах.

Эканоміка

Батам адрозніваецца сярод раёнаў Інданезіі найбольш хуткім эканамічным і дэмаграфічным ростам. Блізкасць суседняга Сінгапура і Малайзіі, а таксама танная працоўная сіла дазваляюць паспяхова развіваць на ім суднабудаванне, машынабудаванне, вытворчасць электронікі. Значная частка працоўнай сілы ўцягнута ў сферы абслугоўвання, у тым ліку ў турызме. Пераважна Батам наведваюць сінгапурцы, выхадцы з іншых рэгіёнаў Інданезіі і іншых краін Паўднёва-Усходняй Азіі.

Славутыя мясціны

Востраў Батам вядомы сваімі пляжамі. З ростам горада многія пляжныя курорты пераносяцца на суседнія астравы. Батам таксама прыцягальны для аматараў гольфу, шопінгу, бяздзейнага начнога жыцця, таннай секс-індустрыі. Найбольш значная славутасць — мясцовы батанічны сад.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Гарады Інданезіі
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Інданезіі