wd wp Пошук:

Бастонь

Басто́нь (фр. і валон. Bastogne, нідэрл. Bastenaken) — горад у Бельгіі, адна з камун правінцыі Люксембург.

Насельніцтва — 14577 чалавек (на 1 студзеня 2008 года).

Размешчаны горад ля мяжы з Люксембургам ў Ардэнах на вышыні 510 м. У часы антычнасці тэрыторыя была населена гальскім племем трэверамі. Упершыню Бастонь згадваецца ў 634 годзе. Тэрыторыя Бастоні належала некалькім бенедыкцкім абацтвам. У XIII стагоддзі Генрых VII пачаў у Бастоні чаканку манет, а ў 1332 годзе Іаан Сляпы Люксембургскі дараваў статут. У 1451 годзе землі Люксембургскага графства былі ўключаныя ў герцагства Бургундскае, а з 1516 года, калі Карл V быў абвешчаны іспанскім каралём, сталі часткай Іспанскага каралеўства. У 1602 годзе Бастонь адбіла аблогу галандцаў, але ў 1688 годзе была захоплена Францыяй у пачатку Аугсбургской (дзевяцігадовай) вайны.

Галерэя

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Гарады Бельгіі
Катэгорыя·Камуны правінцыі Люксембург
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)