wd wp Пошук:

Барэальнае падцарства

Барэальнае падцарства — частка Галарктычнага царства ва фларыстычным раянаванні ў біягеаграфіі. У яго ўваходзяць: Цыркумбарэальная вобласць, Усходнеазіяцкая вобласць, Атлантычна-Паўночнаамерыканская вобласць і Вобласць Скалістых гор.

У Галарктыцы гэта — самае шырокае падцарства, флора яго найбольш багатая, тут больш эндэмічных сямействаў, чым у двух іншых. Для некаторых яго абласцей характэрна вялікая колькасць старажытных і прымітыўных формаў расліннасці, рэліктаў.

Барэальная зона — зона з добра выяўленай снежнай зімой і досыць кароткім цёплым летам. У Еўразіі яна распасціраецца ад зоны тундры да 50° п. ш., а ў Паўночнай Амерыцы — ад арктычнай зоны да 40° п. ш[1].

Зноскі

  1. бореальная зона // Экалогія.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Геаграфія раслін