wd wp Пошук:

Барыс Ігаравіч Звозскаў

Барыс Ігаравіч Звозскаў (26 лютага 1949 — 17 чэрвеня 2012) — беларускі праваабаронца, грамадскі дзеяч, першы прэзідэнт Беларускага дома правоў чалавека (Вільнюс, Літва, 2007—2010), адзін з заснавальнікаў аб’яднанняў «Хельсінкі ХХI» і «Прававая ініцыятыва», лаўрэат прэміі «Праваабаронца года Беларусі» (2008).

Біяграфія

Барыс Звозскаў нарадзіўся 26 лютага 1949 года ў Белагорску (Расія), скончыў Ленінградскі электратэхнічны інстытут. З 1996 года займаўся праваабарончай дзейнасцю, практычнай абаронай у палітычна матываваных судовых працэсах, удзельнічаў у экспертызе шэрагу законапраектаў, з 1998 года займаўся прававой асветай у сферы праваабароны, быў сярод актыўных удзельнікаў працэсу стварэння і развіцця Беларускага дома правоў чалавека, у 2007—2010 гадах з’яўляўся прэзідэнтам Дома правоў чалавека. Памёр у ночь з 16 на 17 чэрвеня 2012 года ў рэанімацыі анкалагічнага цэнтра ў Бараўлянах.

Ушанаванне памяці

31 ліпеня 2013 года была афіцыйна зацверджаная назва Беларускага Дома правоў чалавека ў Вільнюсе — Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 17 чэрвеня
Катэгорыя·Памерлі ў 2012 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага электратэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Катэгорыя·Праваабаронцы Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Амурскай вобласці
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе