wd wp Пошук:

Барыс Іванавіч Стасевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Стасевіч.

Бары́с Іва́навіч Стасе́віч (2 снежня 1895, г. Брэст-Літоўск Гродзенскай губерні12 лютага 1938) — савецкі партыйны дзеяч, член Сакратарыята ЦК КП(б)Б.

Біяграфія

З жніўня 1924 да верасня 1928 года быў адказным сакратаром Аршанскага акруговага камітэта КП(б) Беларусі.

11 верасня 1928 года на пленуме Кампартыі Беларусі быў абраны членам Сакратарыята ЦК КП(б)Б і адначасова на яго былі ўскладзены абавязкі загадчыка Агітацыйна-прапагандысцкім аддзелам ЦК КП(б)Б. Быў вызвалены ад сваіх абавязкаў пленумам 8 верасня 1929 года.

На дзень свайго арышту 21 ліпеня 1937 года працаваў загадчыкам Аддзела культуры прафсаюза рабочых чыгункі імя Ф. Э. Дзяржынскага. Быў абвінавачаны ў стварэнні шпіёнскай-дыверсійнай сеткі ў Беларусі з мэтай паслаблення абараназдольнасці БССР і расстраляны ў той жа дзень[1].

Рэабілітаваны 26 верасня 1957 года[1].

Член бюро ЦК КП(б)Б (1928—1929).

Зноскі

  1. 1 2 Стасевич Борис Иванович (руск.) . Компьютерная база данных «Жертвы политических репрессий, расстрелянные и захороненные в Москве и Московской области в период с 1918 по 1953 год».

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Памерлі 13 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Памерлі 12 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 1938 годзе
Катэгорыя·Расстраляныя ў СССР
Катэгорыя·Сакратары ЦК КПБ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Брэсце
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены бюро ЦК КПБ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»