wd wp Пошук:

Барыс Іванавіч Аляксандраў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Аляксандраў. Барыс Іванавіч Алякса́ндраў (1 жніўня 1938, г. Менск) — беларускі архітэктар.

Біяграфія

Скончыў у 1961 годзе Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі В. І. Гусеў, Н. Я. Трахтэнберг, Н. М. Макляцова). У 19611965 гадах працаваў у Беларускім дзяржаўным інстытуце праектавання сельскагаспадарчага будаўніцтва «Белдзіпрасельбуд», 19651969 гадах у інстытуце «Белдзіпрагандаль», у 19691974 гадах у Фрунзенскім райвыканкаме г. Мінска, 19741982 гадах галоўны архітэктар аддзела ў праектным інстытуце «Белмясцпрампраект», у 19821993 гадах галоўны архітэктар праектаў у Мінскім філіяле праектнага інстытута «Саюзмашпраект». У 19931997 гадах кіраўнік «Персанальнай творчай майстэрні архітэктара Аляксандрава Б. І. пры Саюзе архітэктараў РБ»[1].

Член Саюза архітэктараў Беларусі з 1963 года[1]. Член КПСС з 1968 года[2].

Творчасць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): крама «Дзіцячы свет» (1966)[2]; Мінскі аўтарамонтны завод (19721974); Беларускі канструктарска-тэхналагічны інстытут мясцовай прамысловасці з вопытнай вытворчасцю (цяпер Белпласт) па вул. Гусоўскага ў Мінску (19761979[3]; 1982[2]); друкарня «Чырвоная зорка» (1979)[2]; камбінат надомнай працы і лабараторна-бытавы корпус аўтарамонтнага завода (1980)[2]; адміністрацыйна-бытавы і вытворчы карпусы завода мастацкай керамікі ў Радашковічах (19791981); інжынерна-лабараторны корпус навукова-вытворчага аб’яднання па вытворчасці прадуктаў з бульбы ў Мінску (1981)[3]; фабрыкі мастацкіх вырабаў у Бабруйску (1980) і Слуцку (1981)[2]; праект оптыка-механічнага завода ў Мінску (1990); праект адміністрацыйна-бытавога і вытворчага карпусоў вопытнай вытворчасці НДІ прыкладных фізічных праблем БДУ (1990)[3]. Распрацаваў праекты прамысловых, інжынерна-лабараторных і адміністрацыйна-бытавых будынкаў у Мінску і Волагдзе[2].

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За доблесную працу» (1970)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 Александров Борис Иванович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Александров Борис Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  3. 1 2 3 Александров Борис Иванович

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Прамысловыя архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары Мінска
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белдзіпрагандлю
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрамбудпраекта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Супрацоўнікі Дзіпрасельбуда
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў